Вы тут

У Мінскім раёне пры пажары жылога дома супрацоўнікі МНС выратавалі жанчыну


У Мінскім раёне пры пажары супрацоўнікі МНС выратавалі жанчыну, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС.


Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў в. Навашына паступіла ратавальнікам 19 кастрычніка ў 07.55. «Пад’язджаючы да месца выкліку, мы ўбачылі шчыльны дым з вокнаў і з-пад даху дома. Ратавальнікі ўвайшлі ўнутр і ў жылым пакоі на падлозе каля ложка выявілі жанчыну. Яна была без прытомнасці, але жывая. Яны вынеслі яе на свежае паветра і перадалі медыкам», — распавёў старшы памочнік начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый цэнтра аператыўнага ўпраўлення Мінскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Рамейка.

Пацярпелую шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «Тэрмічны апёк 50% цела».

У выніку здарэння агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, канапа, падлогавае пакрыццё і закураныя сцены ў пакоі. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?