Вы тут

Вытворчасць малака ў Беларусі за пяць гадоў вырасла больш чым на 10%


Вытворчасць малака ў Беларусі за пяць гадоў вырасла больш чым на 10%. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко на палях экспартнага форуму «Беларусь малочная», перадае БелТА.


«За апошняе пяцігоддзе ўдалося павялічыць аб’ём вытворчасці малака ў цэлым па краіне больш чым на 10%. У 2020 годзе мы дасягнулі лічбы ў 7,8 млн т. Перспектывы відавочныя: па выніках года мы павялічым аб’ём вытворчасці на 100 тыс. т, а па выніках пяцігодкі плануем выйсці на лічбу ў 9,2 млн т», — сказаў Іван Крупко.

Ён падкрэсліў, што на знешніх рынках вялікі попыт на беларускую малочную прадукцыю. «Патрэбы ўнутранага рынку забяспечаны. Сёння мы робім усё магчымае для нарошчвання экспартнага патэнцыялу нашай краіны ў малочнай галіне. Прадпрыемствы працуюць стабільна і рэнтабельна. Зарабляюць сыравінныя зоны, перапрацоўка і нашы трэйдары, якія прадаюць малако на знешніх рынках. Мы стараемся разам з экспертамі выпрацаваць далейшую стратэгію беларускага экспарту ў малочнай вытворчасці», — адзначыў міністр.

Валавая вытворчасць малака ў Беларусі нарошчваецца за кошт максімальнай рэалізацыі патэнцыялу прадуктыўнасці кароў малочнага статка пры захаванні на працягу апошніх гадоў іх колькасці на ўзроўні 1,4 млн. Пяцітысячную мяжу ў прадуктыўнасці дойнага статка была пераадоленая ў 2018 годзе, а ў 2020 годзе гэты паказчык склаў 5,3 тыс. кг малака з прыбаўкай да ўзроўню 2019 года ў 271 кг.

За 9 месяцаў бягучага года сярэдні надой малака ад каровы перавысіў леташні паказчык на 70 кг і склаў 4104 кг.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.