Вы тут

Жыхара Лідскага раёна будуць судзіць за забойства з асаблівай жорсткасцю


Жыхар Лідскага раёна з асаблівай жорсткасцю забіў свайго сябра. Справа накіравана ў суд, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў Гродзенскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Лідскага раёна. Мужчына абвінавачваецца ў здзяйсненні некалькіх злачынстваў, у тым ліку забойства з асаблівай жорсткасцю.

У адну з начэй у чэрвені 2021 года мужчына рукамі і нагамі збіў свайго сябра, з якім да гэтага выпіваў. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Таксама высветлілася, што мужчына ўхіляўся ад выплаты па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне сваёй 8-гадовай дачкі. Цяпер ён заключаны пад варту. Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Лідскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».