Мабільная праграма дапаможа падлеткам і іх бацькам разабрацца ў сваіх правах, а таксама механізмах атрымання юрыдычнай дапамогі ў Беларусі. У ёй сабраныя кантакты беларускіх адвакатаў, да якіх можна звярнуцца па дапамогу. Калі падлетак апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то ў дадатку ён таксама знойдзе інструменты экстраннай псіхалагічнай дапамогі і зможа канфідэнцыйна атрымаць бясплатную кансультацыю праз чат-бот Telegram «Дзіцячы адвакат» (@kids_lawyer_bot). А з дапамогай інтэрактыўных відэагісторый можна будзе праверыць веды пра свае правы і даведацца, як паступаць у рамках закона ў той ці іншай сітуацыі.
— Мабільная праграма дае падлетку магчымасць у інтэрактыўнай форме атрымаць інфармацыю пра свае правы, спосабы іх абароны і важнасць удзелу адваката ў юрыдычнай справе, — адзначыў Дзмітрый ШЫЛІН, старшы каардынатар абароны дзяцінства ЮНІСЕФ у Беларусі. — А бацькі змогуць юрыдычна граматна падысці да ўдзелу ў спрэчцы, у якой закранаюцца інтарэсы дзіцяці. Функцыянал «АдваКота» дазваляе атрымаць базавую юрыдычную дапамогу з любой кропкі Беларусі, не выходзячы з дому, што з’яўляецца важнай опцыяй ва ўмовах пандэміі.
Карыстальнік атрымае доступ да юрыдычнай інфармацыі, магчымасць скарыстацца анлайн-кансультацыяй і інтэрактыўнай картай з кантактамі адвакатаў па ўсёй Беларусі. Ідэя прадукту была прапанавана падлеткамі, а фінальная версія пратэставаная валанцёрамі ЮНІСЕФ у Беларусі.
Рэсурс ужо можна спампаваць у AppStore і GoogleMarket. Мабільная праграма не не ўтрымлівае платнага кантэнту.
Платформа не мае аналагаў у Беларусі і накіравана на рэалізацыю права непаўналетняга на юрыдычную абарону згодна Канвенцыыі ААН аб правах дзіцяці.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.