Вы тут

Нацыянальны аэрапорт Мінск завяршыў падрыхтоўку да працы ў асенне-зімовы перыяд


Нацыянальны аэрапорт Мінск завяршыў падрыхтоўку персаналу, авіяцыйнай і наземнай тэхнікі, аб’ектаў інфраструктуры аэрапорта да працы ў асенне-зімовы перыяд.


«Штогадовая праверка праводзіцца комплексна з мэтай забеспячэння бяспекі палётаў і бесперабойнай працы ўсіх службаў паветранай гавані ў зімовых умовах і пачынаецца задоўга да наступлення зімы. У ходзе праверкі былі ацэненыя тэхнічнае абсталяванне, эксплуатацыйная гатоўнасць тэхналагічнага і пажарна-тэхнічнага абсталявання, узлётна-пасадачнай паласы і перонаў, камунікацыйных сродкаў, аэрадромнай тэхнікі і абсталявання для наземнага абслугоўвання паветраных суднаў, правераны навыкі і веды асабістага складу. Асаблівую ўвагу надалі падрыхтоўцы спецтэхнікі, якая будзе задзейнічана ў маючай адбыцца зімой уборцы аэрадромнай тэрыторыі ад снегу і лёду», — распавялі ў прэс-службе аэрапорта.

У Цэнтры тэхабслугоўвання і рамонту праведзена сезоннае абслугоўванне ўсіх транспартных сродкаў прадпрыемства, уключаючы сродкі пероннай механізацыі. Увесь транспарт дапушчаны да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Таксама правераны крыніцы электрасілкавання і электраахоўныя сродкі, аварыйна-выратавальнае і сігнальнае абсталяванне.

Важная роля ў ходзе падрыхтоўчых работ да зімовых умоў была адведзена пытанням павышэння камфортнасці знаходжання пасажыраў у аэрапорце. У прыватнасці, праведзены мерапрыемствы па захаванні цеплавога рэжыму ў пасажырскім тэрмінале, забеспячэнні бесперабойнай працы святло- і цепласістэм.

Зімой у мінскім аэрапорце прымаюцца дадатковыя меры для захавання рэгулярнасці і бяспекі выканання палётаў. Так, у неабходным аб’ёме нарыхтаваны антыгалалёдныя рэагенты і пясок для апрацоўкі штучных пакрыццяў лётнага поля, забяспечаны неабходны запас расходных матэрыялаў і запчастак для эксплуатацыі тэхнікі і абсталявання.

Акрамя таго, праведзена пажарна-тэхнічнае абследаванне аэравакзальнага комплексу і аэрадрома Орша, падрыхтаваны сістэмы пажарнай аўтаматыкі да эксплуатацыі ў маючым адбыцца сезоне. Персанал, задзейнічаны ў абслугоўванні пасажыраў і паветраных суднаў, прайшоў сезоннае навучанне, паўторныя інструктажы і шэраг дадатковых трэніровак, звязаных з працай у зімовы перыяд.

«Усе мерапрыемствы, намечаныя комплексным планам падрыхтоўкі аэрапорта да працы ў асенне-зімовы перыяд, выкананы ў поўным абёме і з належнай якасцю. Службы аэрапорта прадэманстравалі гатоўнасць да наступнага сезона», — запэўнілі ў прэс-службе.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Мінтранса

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.