Вы тут

Выпушчаная самая дарагая зарадка Apple


Apple выпусціла зарадны адаптар і провад для MacBook Pro. Аксэсуары даступныя ў інтэрнэт-краме кампаніі, перадае Лента.ру.


Разам са з’яўленнем новых MacBook Pro з «монабрывом» у Інтэрнэт-краме Apple дадалі аксесуары для камп’ютараў. Камплект уключае ў сябе адаптар, які падтрымлівае хуткую зарадку магутнасцю 140 ват, і двухметровы кабель з выхадамі USB-C і MagSafe. Паводле інфармацыі кампаніі, адаптар дазваляе зарадзіць 16-цалевую мадэль MacBook Pro да 50 працэнтаў за паўгадзіны.

Кошт самага дарагога адаптара для ноўтбукаў Apple складае 9900 рублёў. Двухметровы зарадны провад абыйдзецца ў 5490 рублёў. Такім чынам, камплект у суме будзе каштаваць 15 390 рублёў.

Аналагічныя зарадны адаптар і кабель даступныя і ў камплекце з новымі MacBook Pro, але толькі з 16-цалевай мадэллю. У скрынцы з 14-дзюймавым ноўтбукам будзе знаходзіцца звычайны адаптар, магутнасць якога не паказаная.

Анонс ноўтбукаў MacBook Pro адбыўся 18 кастрычніка. Новыя мадэлі атрымалі экраны Mini-LED з частатой 120 герц, чыпы M1 Pro і M1 Max, да 64 гігабайт аператыўнай і да 8 тэрабайт убудаванай памяці.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?