Вы тут

Лукашэнка зноў наведаў чырвоную зону ў кавід-аддзяленні бальніцы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы наведаў чырвоную зону, дзе знаходзяцца на лячэнні пацыенты з COVID-19, перадае БелТА.


У папярэднія хвалі захваральнасці на каранавірус Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова наведваў медустановы, дзе лечаць пацыентаў з каранавірусам, у тым ліку і чырвоныя зоны.

Да гэтага яму падрабязна далажылі аб рабоце бальніцы ў гэтым напрамку — колькасці пацыентаў, наяўнасці неабходнага абсталявання, лякарстваў і кіслароду.

Абласная клініка ў ліпені 2020 года пачала аказваць дапамогу пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. За студзень — верасень тут пралечана больш за тысячу чалавек. Для хворых на каранавірус у бальніцы вылучана 220 ложкаў.

Інфекцыйныя аддзяленні разгорнуты на базе рэўматалагічнага, пульманалагічнага, неўралагічнага, нефралагічнага, кардыялагічнага і хірургічнага аддзяленняў. Акрамя таго, у клініцы вылучаны 22 рэанімацыйныя ложкі для COVID-хворых на базе аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Паводле даных на 19 кастрычніка, у інфекцыйных аддзяленнях бальніцы на лячэнні знаходзяцца 203 пацыенты, з іх 21 чалавек у цяжкім стане, на ШВЛ — 11 пацыентаў.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.