Вы тут

Лукашэнка: трэба выдзяляць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам


Бараўляны трэба выдзяляць з Мінскага раёна, рабіць горадам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, перадае БелТА.


«Трэба, каб мы на працягу бягучага і першай паловы наступнага года прынялі рашэнне адносна Бараўлян у цэлым. Трэба выдзяляць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам. Адміністрацыйна з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Гэта першараднае пытанне. Мы яго ўжо абмяркоўвалі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што насельніцтва Бараўлян параўнальна ўжо з вялікімі раёнамі ў краіне. «Рэдкі раён. Гэта ўжо вялікія гарады. Таму трэба статус яму надаваць адпаведны. Як толькі парадак наведзяце, тады я прыму адпаведнае рашэнне. Нядрэнны гэты гарадок у вас, малайцы. Але ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».