Вы тут

Субоцін: Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд


Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях экспартнага форуму «Беларусь малочная», перадае БелТА.


«Думаю, у гэтым годзе мы паставім на экспарт беларускіх прадуктаў харчавання на суму большую за $6 млрд, паколькі перавышаем паказчыкі ўжо аналагічнага перыяду мінулага года. У наступным годзе можа быць ужо $6,4-6,5 млрд», — сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён адзначыў, што актыўна развіваецца малочная галіна, павышаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы, нарошчваецца вытворчасць і перапрацоўка малака, ідзе рост паставак на экспарт, асваенне новых рынкаў. «Мы пакрыху дабаўляем, стараемся, і ў нас атрымліваецца. Мадэрнізацыя нашых прадпрыемстваў не спыняецца, пастаянна ўдасканальваемся», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму біржавых таргоў малаком. «Мы запусцілі гэта як пілотны праект. Думаю, да канца года яго абкатаем. Узнікаюць спрэчныя пытанні, якія хацелася б адпрацаваць, каб механізм быў максімальна эфектыўным для ўсіх», — сказаў ён.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.