Вы тут

Мемарыяльны комплекс «Трасцянец» адзначаны прызам на Сусветным форуме ландшафтных архітэктараў


Беларускія архітэктары атрымалі прыз на Сусветным кангрэсе ландшафтнай архітэктуры, інфармуе сайт Беларускага саюза архітэктараў.


Вядома, што 57-ы Сусветны кангрэс і Сусветны саміт ландшафтных архітэктараў праходзіў у Малайзіі ў жніўні гэтага года. Форум быў арганізаваны ў онлайн-фармаце, у яго рамках адбылася прамая трансляцыя відэаматэрыялаў пераможцаў. Трэці прыз і спецыяльны сертыфікат дастаўся Ганне Аксёнавай ( «Мінскпраект») за даклад і відэаматэрыялы «Трасцянец». Мемарыяльны комплекс» .

Вось што распавяла архітэктар:

— З вялікай колькасці заяўленых работ камісія адабрала 70 праектаў, якія ацэньвала шматлікае міжнароднае журы. Мне вельмі прыемна, што наш аўтарскі калектыў стаў фіналістам такога прэстыжнага форуму. Ніколі раней у беларускіх дойлідаў не было ўзнагарод падобнага ўзроўню за ландшафтную архітэктуру.

Ганна Аляксееўна патлумачыла, што ў сертыфікаце паказана яе імя, паколькі яна рыхтавала даклад і ўсе матэрыялы для прэзентацыі праекта. Але на самой справе гэта не персанальная перамога, а заслуга ўсяго калектыву, які распрацоўваў праект мемарыяла ў Трасцянцы. А ўдзельнічалі ў ім спецыялісты не толькі «Мінскпраекта», але і творчай майстэрні архітэктара Леаніда Левіна, а таксама скульптары.

Прэв’ю: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».