Вы тут

Сёння БРСМ даў старт «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў»


Праектаў шмат, але ты гатовы прапанаваць нешта па-сапраўднаму ўнікальнае і карыснае для краіны? Тады не адкладай «на потым» — прымай удзел у «Конкурсе маладзёжных ініцыятыў», запрашае Саюз моладзі.


Якія ініцыятывы можна падаць на конкурс?

Праекты, накіраваныя на ўцягванне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку, раскрыццё патэнцыялу моладзі ў адпаведнасці з асноўнымі прыярытэтамі Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.

Хто можа прыняць удзел у конкурсе?

Некамерцыйныя маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Як падаць заяўку?

  • Да 25 кастрычніка даслаць заяўку на электронны адрас proekt.brsm@gmail.com з пазнакай «Заяўка на конкурс».
  • Да 25 кастрычніка прадаставіць арыгіналы пакета конкурсных дакументаў і іх электронную версію па адрасе: г.Мінск, вуліца Карла Маркса, 40, Грамадскае аб’яднанне «БРСМ».

Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу можна прачытаць на сайце Саюза моладзі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.