Вы тут

Абласны этап рэспубліканскага турніру па брэйк-дансе пройдзе ў Магілёве 23 кастрычніка


У Магілёве 23 кастрычніка пройдзе абласны этап рэспубліканскага турніру па брэйк-дансе. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірыну Сталярову.


Абласны этап спаборніцтваў адбудзецца ў беларуска-расійскім універсітэце. Спаборнічаць танцоры будуць у некалькіх намінацыях: сола — дзеці да 8 гадоў, да 12 гадоў і да 16 гадоў. У асобнай катэгорыі выступяць дзяўчынкі ва ўзросце да 12 гадоў і старэйшыя за 13 гадоў. Прафесійныя выступленні пройдуць і ў катэгорыі 17+. Плануецца, што ўдзельнікамі адбору стануць каля 100 маладых танцораў з усёй Магілёўскай вобласці.

«У гэтым годзе з-за каранавіруса Беларуская федэрацыя брэйк-данса ўвяла дадатковыя супрацьэпідэмічныя меры. Конкурс пабудаваны так, каб патокі ўдзельнікаў не перасякаліся, усе будуць забяспечаны маскамі і антысептыкамі. Гледачоў у зале будзе няшмат — толькі бацькі ўдзельнікаў. Гэта трэба, каб забяспечыць неабходную сацыяльную дыстанцыю», — распавёў адзін з арганізатараў танцавальнага спаборніцтва Сяргей Шпакоўскі.

Пачатак выступленняў у 14.00. Арганізатар спаборніцтваў — Беларуская федэрацыя брэйк-данса пры падтрымцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага гарвыканкама.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.