Вы тут

БРСМ правядзе ў рэгіёнах навучальныя інтэнсівы для валанцёраў «COVID-патруля»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізуе сёння ў Мінску і абласных цэнтрах навучальныя валанцёрскія інтэнсівы для ўдзельнікаў інфармацыйна-прафілактычнай акцыі «COVID-патруль», паведамляе БелТА са спасылкай на сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, кіраўніка руху «Добрае сэрца» Аляксандру Ганчарову.


«Сумесна з зацікаўленымі перад стартам акцыі мы ўжо праводзілі рэспубліканскую вучобу валанцёраў для далейшага правядзення шырокай інфармацыйнай кампаніі па тэме вакцынацыі, захавання элементарных правілаў асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету. Падобныя інтэнсівы адбудуцца сёння на рэгіянальным узроўні. Радуе, што штодня шэрагі Добраахвотніцкага пула акцыі „COVID-патруль“ папаўняюць новыя людзі. Таму наша задача не толькі забяспечыць іх уласную бяспеку пры працы ў месцах масавага збору людзей — гандлёвых цэнтрах, грамадскім транспарце, але і навучыць працы з насельніцтвам у перыяд складанай эпідсітуацыі, даць неабходныя веды па шэрагу пытанняў», — патлумачыла Аляксандра Ганчарова.

Навучальныя інтэнсівы пройдуць у фармаце анлайн з удзелам спікераў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, абласных цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў.

Акцыя «COVID-патруль» стартавала ў Мінску 14 кастрычніка. 19 кастрычніка да праекту далучыліся рэгіёны. Арганізатарам інфармацыйна-прафілактычнага праекта выступае БРСМ пры падтрымцы Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».