Вы тут

Названыя лепшая вакцына ад COVID-19


У Беларусі для вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі даступныя некалькі вакцын — расійскія «Спадарожнік V» і «Спадарожнік Лайт» і адна кітайскай вытворчасці. Аб гэтым паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, перадаюць «Мінск-Навіны».


— Вядуцца перамовы па пастаўках вакцын іншых вытворцаў. І магчыма, у бліжэйшы час гэта адбудзецца — адзначыла І.Глінская. — Але самая добрая вакцына — тая, што ўведзена своечасова, да моманту сустрэчы арганізма з узбуджальнікам. Яна самая якасная і аптымальная. Можна чакаць розныя назвы вакцын, пытанне ў тым, ці паспее чалавек не захварэць да гэтага моманту?

І. Глінская падкрэсліла, што прэпараты, якія цяпер ёсць у Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса, эфектыўныя і бяспечныя, з поспехам прымяняюцца ў розных краінах.

— На мой погляд, чакаць якую-небудзь іншую вакцыну немэтазгодна, — сказала І.Глінская.

Таксама спецыяліст нагадала, што асноўны курс вакцынацыі ад ковіда — гэта два прышчэпкі з інтэрвалам мінімум тры тыдні.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.