Вы тут

Закладчыцу псіхатропаў затрымалі ў Гродне


У Гродне затрымалі іншагароднюю закладчыцу псіхатропаў, паведамляе БелТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У поле зроку аператыўнікаў наркакантролю трапіла 25-гадовая жыхарка Брэста. Мелася інфармацыя, што яна прыязджае ў Гродна, каб рабіць закладкі наркотыкаў. «Падчас чарговай закладкі яе затрымалі. У тэлефоне падазраванай выяўленая інфармацыя пра месцазнаходжанне 90 скруткаў, якія ў далейшым канфіскоўваліся. Згодна з заключэннем эксперта ўнутры знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP», — распавялі ў міліцыі.

Дзяўчына паведаміла, што наркотыкі атрымала ў адной з інтэрнэт-крам, куды ўладкавалася распаўсюднікам. Гэта быў ужо другі яе візіт у Гродзенскую вобласць. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі 30 г альфа-PVP.

Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».