Вы тут

У Кітаі пачынаецца паўторная імунізацыя ад COVID-19


У мэтах умацавання імунітэту насельніцтва супраць новага тыпу каранавіруса, эфектыўнага стрымлівання ўвозу і распаўсюджвання COVID-19, у розных месцах Кітая паслядоўна ўзмацняецца работа па масавай рэвакцынацыі ключавых груп насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Бустерная доза вакцыны будзе прапанавана жыхарам ад 18 гадоў, якія ўжо раней былі прышчэплены двума дозамі інактывіраванай вакцыны супраць новага тыпу каранавіруса шэсць месяцаў таму. У асобных раёнах, у прыватнасці ў горадзе Сямэнь правінцыі Фуцзянь, бустерная доза будзе даступная для жыхароў ад 12 гадоў, якія былі прышчэплены вакцынай на аснове адэнавіруснага вектара паўгода таму. Для паўторнай імунізацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць вакцыну, якая ўжывалася першапачаткова.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?