Вы тут

Партной: Дзякуючы аграэкатурызму паляпшаецца інфраструктура сельскай мясцовасці


Развіццё ў Беларусі аграэкатурызму садзейнічае паляпшэнню інфраструктуры ў сельскай мясцовасці. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, перадае БелТА.


Намеснік міністра нагадаў, што праект па развіцці ў краіне аграэкатурызму стартаваў больш за 15 гадоў таму і, на яго думку, па-ранейшаму паспяховы. «Указ, які рэгулюе дзейнасць у гэтай сферы, падпісаны ў чэрвені 2006 года, далей ён трансфармаваўся, таму што жыццё не стаіць на месцы, і адпаведна ўносіліся пэўныя змяненні, якія паляпшалі работу гэтага віду турызму. Мэта гэтага напрамку — развіццё сельскіх тэрыторый, а дзякуючы рабоце і энтузіязму прадстаўнікоў аграэкатурызму і падтрымцы кіраўніка дзяржавы, урада гэта сфера ўжо стала фішкай нашай краіны, мы з’яўляемся пераможцамі ў сусветным маштабе ў пэўных рэйтынгах», — сказаў Міхаіл Партной.

Намеснік міністра падкрэсліў, што перавага гэтага віду турызму ў тым, што ён практычна не патрабуе прыцягнення дзяржаўных сродкаў. «На яго развіццё выдзяляюцца інвестыцыі. Дзякуючы аграэкатурызму паляпшаецца інфраструктура сельскай мясцовасці, ствараюцца рабочыя месцы, што ў цэлым станоўча ўплывае на эканоміку краіны. Гэта значыць асноўная мэта дасягнута, таму некаторыя змяненні ва ўказ кіраўнік дзяржавы падтрымаў, такім чынам гэты від турызму і далей будзе развівацца, проста ёсць пэўныя моманты, якія неабходна падкарэкціраваць», — расказаў ён.

Міхаіл Партной таксама паведаміў, што 23 кастрычніка беларускія аграсядзібы правядуць дзень адкрытых дзвярэй. Старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова ў сваю чаргу падкрэсліла, што ўдзельнічаць у мерапрыемстве будуць не ўсе аграсядзібы. Спіс удзельнікаў будзе размешчаны на сайце грамадскага аб’яднання і Міністэрства спорту і турызму. Дзень адкрытых дзвярэй у аграсядзібах упершыню прайшоў у краіне ў 2012 годзе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.