Вы тут

Рачкоў: На Беларусь і іншыя краіны АДКБ ідзе гібрыднае наступленне


На Беларусь і іншыя дзяржавы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ідзе гібрыднае наступленне. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, піша БелТА.


Фота: Савет Рэспублікі

Напярэдадні ён выступіў на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве па тэме звароту беларускіх дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі да сусветнай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі. Таксама ён падзяліўся меркаваннем аб першачарговых задачах Парламенцкай асамблеі АДКБ у сучасных умовах.

Парламентарый расказаў: Беларусь, уступаючы ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы, без сумнення, рабіла гэта свядома. Патэнцыял арганізацыі значны. І стварэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ важна і сімвалічна, паколькі яе задача якраз палітычная работа: падтрымка тых мэт і задач, якія рэалізуе АДКБ як рэгіянальная абарончая арганізацыя. Сяргей Рачкоў падкрэсліў, што Беларусь удзельнічае ў рабоце як АДКБ у цэлым, так і яе Парламенцкай асамблеі. Актыўна працуе ў камісіях па АДКБ, у прыватнасці ў Пастаяннай камісіі па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве.

«Сённяшняя палітычная сітуацыя вакол нашых дзяржаў няпростая. Мы бачым, што ідзе наступленне. Гібрыднае, вераломнае наступленне як на Рэспубліку Беларусь, так і на іншыя дзяржавы арганізацыі. Гэта не толькі эканамічны націск, але і палітычны, дыпламатычны. Таму мы павінны актыўна працаваць у міжнародных арганізацыях, паслядоўна даводзіць сваю пазіцыю на ўсіх пляцоўках: і міжнародных, і міжпарламенцкіх. Быць такой пляцоўкай — адна з задач па АДКБ. Цяпер мы пачынаем замацоўваць юрыдычна яшчэ адзін вельмі важны напрамак дзейнасці асамблеі — маніторынг выбараў у дзяржавах арганізацыі», — сказаў сенатар.

Сяргей Рачкоў адзначыў: работа ўжо актыўна вядзецца. Цяпер вельмі важна замацаваць вынікі, падвесці метадалагічную базу пад гэту дзейнасць. Парламентарыі павінны нарошчваць намаганні менавіта ў палітычнай сферы — па падтрымцы парадку дня АДКБ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.