Вы тут

Бульвар 17 Верасня з'явіцца ў сталіцы


А дакладней, у цэнтры горада: у межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай і стадыёна «Дынама».​ Зразумела, гэта не будзе новая транспартная артэрыя горада. Пакуль канчаткова рашэнне па бульвары 17 Верасня яшчэ не прынята. Цяпер над гэтым пытаннем завяршае ці ўжо завяршыла работу камісія гарвыканкама па называнні і пераназыванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складных частак Мінска. У яе, між іншым, уваходзяць і дэпутаты Мінскага гарадскога Савета. Ды і дзейнічае камісія ў адпаведнасці з рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў. Члены камісіі ва ўстаноўленым парадку разглядаюць прапановы па новых назвах вуліц сталіцы, пагаджаюцца ці не пагаджаюцца з аўтарамі такіх прапаноў.


Скрыншот «Яндэкс.Панарамы», onliner.by

Але апошняе слова ў гэтай справе належыць дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. Паводле слоў яго старшыні Андрэя Бугрова, на маючай адбыцца 22 кастрычніка сесіі гарадскога Савета будзе разгледжана пытанне аб пераназыванні аднаго з элементаў транспартнай інфраструктуры горада і наданні ёй назвы «Бульвар 17 Верасня».

Таксама на сесіі вырашаць пытанне і аб прысваенні імя вядомага савецкага пісьменніка, майстра гістарычнай прозы Сцяпана Злобіна праектуемай вуліцы № 4 у межах вуліц М. Лынькова, П. Глебкі і праезда Масюкоўшчына.

Нагадаем, што назва «17 Верасня» далёка не першая ў Беларусі. Вуліцы 17 верасня, у прыватнасці, ёсць у многіх гарадах і населеных пунктах краіны, асабліва ў заходняй частцы Беларусі, якая да 1939 года была ў складзе Польшчы. Напрыклад, недзе 50 гадоў назад новую і самую прыгожую ў райцэнтры Мядзел вуліцу назвалі «17 Верасня». Зроблена гэта было, хутчэй за ўсё, таму, што некалі сучасная тэрыторыя Мядзельскага раёна ўваходзіла ў Заходнюю Беларусь, і мясцовыя жыхары з радасцю і энтузіязмам, як вялікае свята, сустрэлі вызваленне з-пад прыгнёту панскай Польшчы.

З тых часоў вуліцы 17 верасня ўспрымаюцца нашымі суайчыннікамі як сімвал ўз'яднання Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.