Вы тут

На «Беларусь 3» пакажуць стужкі вядомога рэжысёра Віктара Турава


25 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага кінарэжысёра, сцэнарыста і педагога, народнага артыста СССР Віктара Турава. З нагоды памятнай даты тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў рэтраспектыву знакавых гульнявых стужак майстра.


Аўтар звыш дваццаці кінематаграфічных праектаў, экранізацый класікаў беларускай і рускай літаратуры, Віктар Тураў пачаў прафесійны шлях у 1959 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», дзе з цягам часу стварыў большасць сваіх знакамітых работ. У 1965-м, з выхадам на экраны яго першага поўнага метра — «Цераз могілкі» пра асаблівы падыход самабытнага выпускніка творчай майстэрні Аляксандра Даўжэнкі да раскрыцця тэмы партызанскага супраціву загаварылі на міжнародным узроўні. Дагэтуль дыпломную стужку Віктара Турава кінакрытыкі і профільныя выданні лічаць адной з найважнейшых у сусветным кінапрацэсе. Ужо праз год рэжысёр прадставіў свой другі поўны метр — «Я родам з дзяцінства», які больш за паўвека таксама застаецца прызнанай вяршыняй беларускага кіно. Глыбокі псіхалагізм работ Віктара Турава быў яго візітоўкай на працягу ўсіх дзесяцігоддзяў насычанай творчай дзейнасці, якая падарыла свету шмат цікавых мастацкіх кінадаследаванняў эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны, сацыяльных і духоўных праблем сучаснасці. Апошнія гады жыцця майстар на пасадзе прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў прысвяціў прафесійнаму выхаванню маладога пакалення рэжысёраў. Сёння, акрамя вучняў Віктара Цімафеевіча, кінематаграфічную дзейнасць паспяхова працягвае і яго дачка Алена Турава.

Спецыяльна да дня нараджэння Віктара Турава тэлеканал «Беларусь 3» прадставіць з 25 да 29 кастрычніка ў 13:15 і 21:05 пяць яскравых работ майстра з залатога фонду Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Зможам убачыць культавыя стужкі «Цераз могілкі» і «Я родам з дзяцінства», дылогію «Партызаны»: частку першую — «Вайна пад стрэхамі» і частку другую — «Сыны ідуць у бой», і адзін з апошніх фільмаў Віктара Цімафеевіча — «Чорны бусел». А распачнецца рэтраспектыва паказам дакументальнага біяграфічнага тэлефільма Белтэлерадыёкампаніі «Майстар. Рэжысёр Віктар Тураў».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.