Вы тут

Памёр экс-удзельнік ДДТ і ВІА «Сіняя птушка» Дзмітрый Галіцкі


Клавішнік савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Синяя птица», экс-удзельнік групы ДДТ Дзмітрый Галіцкі памёр ва ўзросце 65 гадоў. Аб гэтым паведамляецца на старонцы ДДТ ва «Укантакце», піша ТАСС.


«Сумная навіна. На 66-м годзе жыцця памёр выдатны музыка, удзельнік легендарнага ВІА „Синяя птица“ Дзмітрый Львовіч Галіцкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама аб смерці музыкі паведамляецца на старонках ягоных калег, сваякоў у Facebook. Прычынай смерці называюць наступствы аперацыі на падстраўнікавай залозе.

Дзмітрый Галіцкі з 1978 года быў клавішнікам савецкага ВІА «Синяя птица» да распаду калектыву ў 1991 годзе. Пасля Дзмітрый Галіцкі заснаваў уласны калектыў з той жа назвай, які паралельна суіснаваў з іншымі аднайменнымі групамі экс-удзельнікаў ансамбля. Таксама музыка выступіў сузаснавальнікам Маскоўскага тэатра песні «Синяя птица». У розныя гады музыка граў у ДДТ, працаваў з Яўгенам Асіны і Валерам Абадзінскім.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.