Вы тут

Вакцынацыя супраць COVID-19 унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак


Вакцынацыя супраць COVID-19 унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2018 года № 42» пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго занесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэй. «Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.

На сёння больш за 2 674 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.