Вы тут

Мінздароўя растлумачыла сістэматызацыю патрабаванняў да антыкавідных мерапрыемстваў


Міністэрства аховы здароўя растлумачыла пастанову № 111 ад 20 кастрычнiка 2021 года «Аб змяненнi пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года № 217», паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.


Як адзначылі ў ведамстве, пастанова падрыхтавана для сістэматызацыі патрабаванняў да правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.

«У дакуменце актуалізаваны санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19. Гаворка ідзе аб забеспячэнні кантролю з боку кіраўнікоў аб’ектаў і арганізацый за тым, як выкарыстоўваюцца сродкі абароны органаў дыхання работнікамі і фізічнымі асобамі. У тым ліку пры адсутнасці магчымасці арганізацыі ўмоў для захавання сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 м)», — распавялі ў міністэрстве аховы здароўя.

У бальнічных арганізацыях аховы здароўя павінен быць распрацаваны план арганізацыі працы ў рэжыме, які забяспечвае выкананне ўмоў інфекцыйнага стацыянара. Неабходна таксама распрацаваць схемы занавання ў амбулаторна-паліклінічных і бальнічных арганізацыях з захаваннем лагістыкі перамяшчэння пацыентаў і работнікаў.

«Выключана патрабаванне да абавязковасці выкарыстання фізічнымі асобамі сродкаў індывідуальнай абароны пры наведванні аб’ектаў, арганізацый, аўтамабільнага, за выключэннем аўтамабіляў асабістага карыстання, паветранага, воднага, чыгуначнага транспарту, уключаючы метрапалітэн», — дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.