Вы тут

«Нёман» прыме футбалістаў БАТЭ на старце 27-га тура чэмпіянату Беларусі


На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрыецца праграма 27-га тура, паведамляе БелТА.


У стартавым паядынку футбалісты гродзенскага «Нёмана» прымуць на сваім полі аднаго з прэтэндэнтаў на месца ў прызавой тройцы барысаўскі БАТЭ. У першым крузе цяперашняга першынства барысаўцы перайгралі гарадзенскую дружыну на сваёй арэне з буйным лікам 3:0. На мінулым тыдні БАТЭ нечакана прайграў на выездзе мазырскай «Славіі» з вынікам 1: 3, а «Нёман» атрымаў тэхнічную перамогу ў матчы з рэчыцкім «Спадарожнікам», які зняўся з турніру.

Лідар чэмпіянату салігорскі «Шахцёр» заўтра згуляе ў гасцях у «Віцебска». Таксама ў суботу «Слуцк» прыме на сваім полі «Смаргонь», «Гомель» у сябе дома сустрэнецца са сталічным «Энергетык-БДУ», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?