Вы тут

Траім затрыманым за забойства вяскоўца ў Іванаўскім раёне прад’яўлена абвінавачванне


Траім затрыманым за забойства ў Іванаўскім раёне прад’яўлена абвінавачванне, паведамляе СК.


Фота: СК

Падчас расследавання крымінальнай справы праваахоўнікі ўстанавілі абставіны здзяйснення рэзананснага злачынства. Супаставіўшы супярэчлівыя паказанні і дэталёва прааналізаваўшы атрыманую інфармацыю, яны высветлілі месца забойства і ролю кожнага з затрыманых. Таксама выяўленыя прылады злачынства — качарга і нож.

Фігурантам прад’яўленае абвінавачванне па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання. Прызначаныя шматлікія экспертызы, дапытваюцца сведкі. У цяперашні час адпрацоўваецца версія аб забойстве з карыслівых меркаванняў.

Як паведамлялася, 9 кастрычніка ў рацэ Ясельда непадалёк ад вёскі Бусса Іванаўскага раёна рыбакі выявілі цела мужчыны. Загінулым апынуўся 36-гадовы мясцовы жыхар. Было ўстаноўлена, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 33-гадовая былая жонка загінулага, яе 15-гадовы сын, а таксама цяперашні 41-гадовы сужыцель жанчыны. З іх удзелам праводзяцца следчыя дзеянні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.