Вы тут

Пінчук пагражаў падлеткам пнеўматычным пісталетам


У Пінску затрымалі мужчыну, які пагражаў падлеткам пнеўматычным пісталетам, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 21 кастрычніка ля харчовай крамы. Нецвярозы 23-гадовы мясцовы жыхар пагражаў падлеткам пнеўматычным пісталетам. Супрацоўнікі міліцыі абяззброілі і затрымалі маладога чалавека. Ніхто не пацярпеў.

Падчас допыту пінчук не змог растлумачыць свой учынак. Медыцынскі агляд паказаў 2,6 праміле алкаголю ў выдыханым ім паветры.

У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. З удзелам спецыяліста УДКСЭ па Брэсцкай вобласці праведзены агляд месца здарэння, дапытаныя падазраваны, пацярпелыя і сведкі, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Прэв’ю: СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».