Вы тут

Кіраўнік КДК абверг фэйкі аб гібелі пацыентаў з-за недахопу кіслароду


Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў абверг фэйкі, што распаўсюджваюцца, аб гібелі ў Беларусі пацыентаў з-за недахопу кіслароду. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Саўміна, перадае БнлТА.


«Як адзначыў сёння кіраўнік дзяржавы, ніводная інфармацыя не застаецца неправеранай. У тым ліку за апошні час быў укінуты шэраг інфармацыйных падстаў. Намі праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія сведчаць аб тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў інфармацыя не пацвярджаецца. Гэта выпадкі, якія падаюцца так, што не было кіслароду і загінулі людзі або людзі ў калідорах (бальніц. — Заўвага БелТА). Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя напружаная, але тыя пытанні, якія ёсць на парадку дня, вырашаюцца ў аператыўным парадку», — расказаў кіраўнік КДК.

Паводле яго слоў, адпаведнымі кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі супрацоўнікі КДК ахапілі фактычна ўсю краіну: «Гэта Мінск, Магілёў, Гомель. Сёння мы глядзелі ў Віцебску, учора былі ў Пінску. Гэта дастаткова вялікая колькасць. Так, сітуацыя ўсюды розная, як і эпідэміялагічная сітуацыя. Але я яшчэ раз паўтару, што пытанні вырашаюцца так, як яны павінны вырашацца».

Як паведамлялася БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе выказаўся наконт фэйкавай інфармацыі, якая часам з’яўляецца ў інтэрнэце і ў некаторых СМІ. «У нас вельмі шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. І гэтыя пытанні нам будуць падкідваць з розных бакоў. Я ўжо на гэта звяртаў увагу: нягоднікаў, інакш не назавеш, у нас хапае, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — У асноўным, вядома, гэта 99,8 працэнта фэйкі. Але ёсць інфармацыя, на якую трэба звяртаць увагу. Таму праходзіць гэты маніторынг. Больш таго, з выездам на месцы», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна выканальніцкая дысцыпліна з боку чыноўнікаў. «Вобразна кажучы, ідзе вайна. І вельмі важна ў гэтай складанай сітуацыі выканальніцкая дысцыпліна, — сказаў ён. — Яшчэ раз папярэджваю: дамовіліся, прынята рашэнне — выконвайце. Гэта сёння галоўнае. Гэта пытанне нашай выжывальнасці. Інакш нас проста як у жорнах ператруць. Калі не з’ядуць, то выплюнуць».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.