Вы тут

ЕЭК правяла прэзентацыю сістэмы электронных аўтапашпартоў


Еўразійская эканамічная камісія правяла прэзентацыю сістэмы электронных пашпартоў транспартных сродкаў (ПТС), паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


«Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза пераходзяць з папяровых на электронныя ПТС для транспартных сродкаў, самаходных машын і прычэпаў, — адзначылі ў прэс-службе. — Для рэалізацыі гэтай задачы і прадухілення праблем унутранага ўзаемадзеяння лічбавых сістэм краін ЕАЭС, у якіх працуюць нацыянальныя аператары, Еўразійская эканамічная камісія сумесна з адміністратарам сістэм электронных ПТС АТ „Электронны пашпарт“ правяла ў Маскве для прадстаўнікоў Беларусі, Казахстана і Кыргызстана вочную дэманстрацыю работы органаў па рэгістрацыі, арганізацый-вытворцаў, дылераў па афармленні электронных ПТС з наведваннем вытворчых пляцовак».

У прыватнасці, пры наведванні машынабудаўнічага завода АТ «Бецема» прадэманстравана ўзаемадзеянне ўнутранай інфармацыйнай сістэмы прадпрыемства-вытворцы спецтэхнікі з сістэмамі дзяржорганаў праз сістэму электронных пашпартоў. Прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС азнаёміліся з практычным бокам рэалізацыі працэдуры афармлення электронных ПТС і перадачы даных у падатковыя органы аб выплаце ўтылізацыйнага збору. Быў прадэманстраваны механізм афармлення электронных ПТС на прадукцыю прадпрыемства: самазвалы, паўпрычэпы-цыстэрны і іншую прычапную тэхніку.

Укараненне электронных пашпартоў у маштабах ЕАЭС будзе садзейнічаць стварэнню ўмоў для свабоднага абарачэння транспартных сродкаў на еўразійскай эканамічнай прасторы і дазволіць перавесці ў лічбавы фармат многія працэсы, звязаныя з выпускам аўтамабільнай тэхнікі і шасі. Сярод дадатковых пераваг — істотнае змяншэнне затрат уладальнікаў тэхнікі, паколькі электронны пашпарт немагчыма страціць і ў яго можна ўносіць неабмежаваную колькасць запісаў.

«Стварэнне сістэм электронных пашпартоў на транспартныя сродкі, самаходныя машыны і іншыя віды тэхнікі — адзін з першых глабальных і амбіцыйных праектаў у рамках развіцця інфарматызацыі і лічбавізацыі ў ЕАЭС», — адзначыў член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктар Назаранка, падводзячы вынікі прэзентацыйных мерапрыемстваў па дэманстрацыі эксплуатацыйных магчымасцей адзінай сістэмы электронных ПТС. Ён падкрэсліў, што праект закранае інтарэсы розных органаў кіравання, бізнесу і грамадзян краін саюза. «Фарміраванне дакладнага лічбавага профілю кожнай адзінкі тэхнікі будзе садзейнічаць стварэнню на прасторы саюза празрыстага рынку аўтатранспарту, усталяванню адэкватнага кошту машын на другасным рынку. У цэлым гэта створыць умовы для павышэння адказнасці вытворцаў і ўпэўненасці пакупнікоў», — упэўнены міністр ЕЭК.

«Віктар Назаранка адзначыў, што пытанне гатоўнасці краін саюза да інтэграцыі сістэм электронных пашпартоў знаходзіцца ў цэнтры пастаяннай увагі ЕЭК і ўрадаў краін ЕАЭС. Пры гэтым, пасля рэалізацыі ўсіх элементаў адзінай сістэмы электронных ПТС, праект можа атрымаць далейшае развіццё як у напрамку адміністравання вытворчасці і абарачэння камплектуючых аўтатранспартных сродкаў і самаходных машын, так і лічбавізацыі працэсу ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ўстаноўленым патрабаванням», — дадалі ў прэс-службе.

Прэв’ю: ЕЭК 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.