Вы тут

«Шахцёр» абыграў «Віцебск» у матчы чэмпіянату Беларусі


На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння праходзяць чарговыя сустрэчы 27-га тура, паведамляе БелТА.


Лідар першынства салігорскі «Шахцёр» абыграў у гасцях «Віцебск» з лікам 2:1, зрабіўшы чарговы крок да другога запар чэмпіёнскага тытула. Усе мячы ў гэтай сустрэчы былі забітыя ў першай палове — у складзе пераможцаў галы ў актыве Мілаша Сатары і Ігара Івановіча, у гаспадароў вызначыўся Руслан Цевераў.

З такім жа вынікам футбалісты «Слуцка» абыгралі на сваім полі «Смаргонь». Пазней «Гомель» у сябе дома сустрэнецца са сталічным «Энергетык-БДУ», а ў Брэсце мясцовае «Дынама» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.

Учора барысаўскі БАТЭ перамог на выездзе гродзенскі «Нёман» з вынікам 2:0. Абодва мячы былі забітыя ў другой палове сустрэчы — на зыходзе гадзіны гульнявога часу лік адкрыў Дзмітрый Юсаў, а на 88-й хвіліне Яўген Яблонскі ў другі раз патрапіў у вароты Сяргея Курганскага.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.