Вы тут

Баскетбалісты «Гродна-93» пацярпелі першае паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі


Баскетбалісты «Гродна-93» пацярпелі першае паражэнне ў матчах 30-га чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Пасля пяці вікторый запар сёння каманда Педрага Мушіцкага нечакана саступіла на сваёй пляцоўцы віцебскаму «Рубону» з розніцай у 14 балаў — 71:85 (22:20, 13:27, 19:22, 17:16). У пераможцаў лепшым снайперам стаў Антон Шчурко, які набраў 16 ачкоў.

Адзіным лідарам стаў рэзервовы склад «Цмокi-Мiнск», які сёння атрымаў шостую перамогу запар, адолеўшы на выездзе «Гомельскіх рысяў» з перавагай у шэсць ачкоў — 68:62 (22:19, 14:12, 15:18, 17:13). Самым выніковым у складзе мінчан апынуўся Раман Гесць — 14 ачкоў, у гамяльчан 27 ачкоў у актыве Цімафея Вяроўкіна.

Магілёўскі «Барысфен» разграміў на сваёй арэне «Гродна-93 — ГрДУ» з лікам 120:56. Брэсцкая «Вікторыя» упэўнена перайграла ў гасцях выхаванцаў мінскай РЦАП-СДЮШАР — 83:50, а сталічны «Імпульс-БДУІР» быў мацней моладзевай каманды «Цмокi-Мiнск» — 76:53.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».