Вы тут

Тарасенка: медыцынская маска эфектыўная ў 95% выпадкаў


Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».


«Медыцынская маска эфектыўная ў 95% і больш выпадкаў. Калі мы гарым аб марлевай павязцы, то, вядома, эфектыўнасць нашмат ніжэй — 50% і вышэй», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго слоў, медыцынскія маскі ў першую чаргу патрэбныя тым, хто адчувае тыя ці іншыя праявы вострых рэспіраторных інфекцый. «Гэта цалкам можа быць і COVID-19. Па назіраннях, якія мы праводзім на працягу двух гадоў, вельмі шмат насельніцтва пераносіць гэта захворванне ў бессімптомнай форме. Таму гаварыць з упэўненасцю, што не хворы, нельга», — адзначыў намеснік міністра.

«Таму мы рэкамендуем нашэнне масак у грамадскіх месцах як тым, хто адчувае недамаганне, так і тым, хто адчувае сябе здавальняюча», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?