Вы тут

Лебедзеў: выбары прэзідэнта Узбекістана праходзяць у спакойнай абстаноўцы


Сёння ў Узбекістане праходзяць прэзідэнцкія выбары. Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў наведаў выбарчыя ўчасткі ў Мірабадскім, Яккасарайскім і Чыланзарскім раёнах сталіцы Узбекістана. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.


Сяргей Лебедзеў адзначыў, што галасаванне праходзіць у спакойнай абстаноўцы, а на ўчастках для галасавання выконваюцца нормы санітарнай бяспекі.

Як паведамлялася, выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе. Кандыдатаў вылучылі пяць палітычных партыяў, афіцыйна дзеючых у краіне. За ходам выбараў сочаць каля тысячы міжнародных назіральнікаў ад СНД, Парламенцкай асамблеі СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, АБСЕ, ЮНЕСКА і іншых, а таксама 268 прадстаўнікоў з 41 дзяржавы. Асвятляць выбары Акрэдытаваныя 116 замежных і каля 1,5 тыс. мясцовых журналістаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».