Вы тут

Узброеныя Сілы Беларусі пачалі пастаўляць медыцынскі кісларод у бальніцы


Узброеныя Сілы Беларусі пачалі пастаўляць медыцынскі кісларод ва ўстановы аховы здароўя, паведамляе тэлеканал СТВ.


Дастаўку ажыццяўляюць з авіяцыйных баз ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу бальніц.

Па словах начальніка тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзіміра Лазоўскага, за адну працоўную кампанію ваенныя здабываюць каля 25 тыс. л вадкага кіслароду.

— Працэс на самай справе даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры ўтрыманне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць −183 ° C. Задзейнічана вельмі шмат абсталявання, — расказаў ён. — Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод, то бок, гэта высокае працэнтнае ўтрыманне (не ніжэй 99,5%, згодна з ДАСТ).

Ёсць яшчэ тэхнічны кісларод — там ужо зусім іншы працэнт. Але для дыхання, як патлумачыў В. Лазоўскі, выкарыстоўваецца толькі медыцынскі кісларод з чысцінёй не менш 99,5%.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?