Вы тут

У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войскі


У Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства абароны.


«У першы дзень адпраўкі ў войскі накіраваныя каля 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра і Мінскай ваеннай камендатуры. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў кастрычніку-лістападзе плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 200 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны нагадалі, што прызыў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу ў жніўні-лістападзе 2021 года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам ад 20 ліпеня 2021 года № 277. У адпаведнасці з заканадаўствам выкліку на прызыўныя камісіі восенню бягучага года падлягае каля 60 тыс. маладых людзей.

Як адзначылі ў ведамстве, распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных зборных пунктаў краіны ва Узброеныя Сілы будзе доўжыцца па 5 лістапада, у іншыя войскі і воінскія фарміраванні — па 30 лістапада.

«У сувязі з санітарна-эпідэміялагічным становішчам у краіне на абласных і Мінскім гарадскім зборных пунктах сумесна з органамі аховы здароўя праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі сярод навабранцаў. Прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю», — падкрэслілі ў Міністэрстве.

Ваенную прысягу новае папаўненне прыме 20 лістапада.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?