Вы тут

Плацельшчыкі Магілёўскай вобласці з пачатку года добраахвотна даплацілі ў бюджэт Br15,7 млн


Па выніках камеральнага кантролю за 9 месяцаў бягучага года плацельшчыкі Магілёўскай вобласці дадаткова вылічылі Br15,7 млн падаткаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.


«Падатковымі інспекцыямі вобласці на адрас суб’ектаў прадпрымальніцтва было накіравана больш за 2,3 тыс. апавяшчэнняў па выніках працы за 9 месяцаў гэтага года, — адзначылі ў ведамстве. — Па выніках іх выканання прадстаўлены падатковыя дэкларацыі (разлікі) на добраахвотную выплату падатковых плацяжоў у агульнай суме Br15,7 млн, на Br10,2 млн рублёў паменшаная розніца заяўленых да заліку альбо вяртання з бюджэту сум падатку на дададзеную вартасць».

У ходзе наступнага этапу камеральнай праверкі, праведзенай інспекцыяй МПЗ па Быхаўскім раёне, у дачыненні да ўнітарнага прадпрыемства ўстаноўлены прыкметы завышэння падатковых вылікаў па ПДВ пры ўжыванні інвестыцыйнага выліку па дэкрэце Прэзідэнта ад 06.08.2009 № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь». У адрас плацельшчыка накіравана апавяшчэнне на добраахвотную выплату ПДВ, якое выканана ў поўным аб’ёме. Сума прадухілення неабгрунтаванага вяртання ПДВ з бюджэту склала Br0,8 млн.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі.