Вы тут

Юбілейны тыдзень стартаваў у БДУ


З нагоды 100-годдзя вядучай ВНУ Беларусі на ўсіх факультэтах пройдуць пашыраныя пасяджэнні Саветаў. Арганізуюцца яны ў вочна-дыстанцыйным фармаце.


Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць кіраўніцтва, загадчыкі кафедрамі, ветэраны працы і супрацоўнікі падраздзяленняў. Ад імя адміністрацыі ўніверсітэта з віншаваннямі з векавым юбілеем БДУ выступяць прарэктары. Яны ўручаць выкладчыкам і навукоўцам факультэтаў ўзнагароды БДУ, профільных міністэрстваў і ведамстваў: граматы, ганаровыя граматы, лісты падзякі ўніверсітэта і рэктара, а таксама нагрудныя знакі «100 гадоў БДУ». Дарэчы, апошняя ўзнагарода заснавана ўпершыню ва ўніверсітэце, яна стане формай заахвочвання выкладчыкаў, навукоўцаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў, якія прапрацавалі ў БДУ не менш за 25 гадоў. Таксама да ўрачыстых падзей далучацца партнёры і заказчыкі кадраў, з якімі факультэты плённа супрацоўнічаюць.

Універсітэцкі штат БДУ складаюць звыш 7 тысяч супрацоўнікаў. Адукацыйны працэс забяспечвае лепшы прафесарска-выкладчыцкі склад краіны: больш за 3,5 тысячы выкладчыкаў, з якіх звыш 210 дактароў навук і прафесараў, больш за 1 тысячу кандыдатаў навук, 11 членаў-карэспандэнтаў і 8 акадэмікаў НАН Беларусі.

Урачыстае пасяджэнне Савета БДУ пройдзе 29 кастрычніка.

100-годдзе БДУ ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надзяляе мерапрыемства міжнародным статусам, пацвярджае значны ўклад беларускага ўніверсітэта ў развіццё сусветнай адукацыі і навукі. Сёння БДУ ўваходзіць у 1 % лепшых універсітэтаў свету паводле сусветных рэйтынгаў. 
У БДУ навучаецца каля 30 тысяч студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Сярод іх каля 4 тысяч замежных грамадзян. За амаль стагадовую гісторыю ў БДУ падрыхтавана каля 185 тысяч спецыялістаў, 4,7 тысячы кандыдатаў навук, 700 дактароў навук, больш за 15 тысяч замежных спецыялістаў, магістрантаў, аспірантаў. У ліку выпускнікоў — вядомыя навукоўцы, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Беларусі, менеджары вышэйшага звяна буйных кампаній. Са сцен БДУ выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на пятніцу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.