Вы тут

Крыніцай «іншапланетных» сігналаў з Проксімы Цэнтаўра апынуліся зямныя перашкоды


Удзельнікі праекта Breakthrough Listen вывучылі сігналы невядомага паходжання, якія нядаўна выявілі пры назіраннях за Праксімай Цэнтаўра. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што крыніцай гэтых сігналаў былі радыёперашкоды з зямлі. Апісанне даследавання апублікаваў навуковы часопіс Nature Astronomy, перадае ТАСС.


«На жаль, нам не ўдалося пацвердзіць касмічную прыроду гэтых радыёсігналаў. Аднак вынікі гэтага даследавання надалі дадатковую ўпэўненасць у тым, што ў нас ёсць усе неабходныя інструменты, каб выявіць і праверыць праўдзівасць сігналаў пазаземных цывілізацый у тым выпадку, калі яны рэальна існуюць», — адзначыў выканаўчы дырэктар праграмы Breakthrough Initiatives Пітэр Ворд.

Праект Breakthrough Listen займаецца пошукамі сігналаў пазаземных цывілізацый. Яго запусцілі ў канцы ліпеня 2015 года расійскі прадпрымальнік Юрый Мільнер і цяпер нябожчык брытанскі касмолаг Стывен Хокінг. На гэтую праграму Мільнер вылучыў $ 100 млн, якія павінны былі пайсці на стварэнне сеткі радыётэлескопаў, накіраваных на пошукі так званых «тэхнасігнатур» — касмічных сігналаў штучнай прыроды.

Першага буйнога поспеху праект Breakthrough Listen дасягнуў у красавіку 2019 года, калі спецыялісты абсерваторыі Паркс зафіксавалі сігналы меркавана штучнай прыроды на частаце ў 982 мегагерц. Яны зыходзілі з тых кропак на небе, дзе размешчана зорка Проксіма Цэнтаўра, аддаленая ад Сонечнай сістэмы ўсяго на 4,2 светлавых года.

Вясной 2016 года астраномы выявілі, што вакол гэтага свяціла круціцца землепадобная планета Проксіма b, на якой тэарэтычна можа існаваць жыццё. Таму адкрыццё незвычайных радыёсігналаў, што, як меркавалася, зыходзілі ад Проксімы Цэнтаўра, прыцягнула вялікую цікавасць з боку астранамічнай супольнасці і публікі.

Гэта прымусіла Ворда і яго калег максімальна дэталёва вывучыць структуру і іншыя ўласцівасці гэтых сігналаў, а таксама паспрабаваць знайсці іх аналагі ў дадзеных, сабраных у рамках іншых астранамічных назіранняў. Першапачаткова гэты аналіз паказваў на касмічную прыроду сігналаў, аднак пасля навукоўцы выявілі сведчанні на карысць таго, што іх крыніцай былі зямныя перашкоды.

Да прыкладу, удзельнікі праекта Breakthrough Listen выявілі аналагічныя радыёўспышкі ў дадзеных, сабраных абсерваторыяй Паркс падчас назіранняў за зусім іншымі ўчасткамі неба. Усе яны былі выпадковыя і не былі звязаны з зоркамі або экзапланетамі. У дадатак, навукоўцы адкрылі мноства сведчанняў таго, што падобныя радыёўспышкі ўзнікаюць на паверхні Зямлі або ў яе атмасферы, а не ў блізкім або далёкім космасе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.