Вы тут

Зафіксаваны самы працяглы выпадак COVID-19


Спецыялісты Нацыянальнага інстытута здароўя ў ЗША зафіксавалі самы працяглы пацверджаны выпадак COVID-19 у пацыента. Адзначаецца, што жанчына прахварэла 355 дзён, перадае Лента.ру.


47-гадовую жанчыну шпіталізавалі з каранавірусам у маі 2020 года. У яе была падвышаная тэмпература і кашаль. Сімптомы інфекцыі ў яе выявіліся за 11 дзён да таго, як яна апынулася ў бальніцы. Акрамя таго, раней жанчына хварэла на лімфаму, але цалкам вылечылася ад яе пасля праходжання клеткавай тэрапіі. Аднак, як высветлілася пазней, тэрапія прывяла да таго, што яе імунная сістэма амаль цалкам пазбавілася B-клетак, у якіх мае патрэбу арганізм, які змагаецца з інфекцыямі.

Медыкі спрабавалі вылечыць пацыентку, даючы ёй кісларод і плазму крыві перахварэлых COVID-19. Праз месяц яе тэмпература знізілася да 37°C, а сімптомы прастуды сталі слабейшыя. Было прынята рашэнне выпісаць жанчыну з бальніцы, аднак дома яна працягвала атрымліваць кісларод. Пры гэтым, пацыентка кожны месяц здавала тэсты на каранавірус, якія пастаянна аказваліся станоўчымі.

У сакавіку 2021 года канцэнтрацыя інфекцыі ў яе арганізме зноў павысілася, з-за чаго было прынята рашэнне вярнуць жанчыну ў бальніцу. Яе працягнулі лячыць плазмай перахварэлых з высокім утрыманнем антыцелаў. Акрамя таго, ёй прызначылі супрацьвірусны прэпарат — рэмдэсівір. У выніку лячэння пацыентцы атрымалася цалкам акрыяць.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».