Вы тут

Эксперты Беларусі і Рэспублікі Карэя абмеркавалі праект па абыходжанні з камунальнымі адходамі


Эксперты Мінэканомікі і Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) абмеркавалі з прадстаўнікамі Пасольства Рэспублікі Карэя ў Беларусі і кампаніі DOHWA Engineering напрамкі супрацоўніцтва ў галіне ўдасканалення сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі ў Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканомікі.


У цяперашні час у краіне пры супрацоўніцтве з карэйскім інстытутам экалагічнай прамысловасці і тэхналогій (KEITI) рэалізуецца праект па падрыхтоўцы генеральнага плана па ўдасканаленні сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі ў Мінскай вобласці. Падчас візіту карэйскай дэлегацыі ў Беларусь запланаванае падпісанне выканаўчага пагаднення аб супрацоўніцтве KEITI з Мінскім аблвыканкамам.

Падчас сустрэчы НАІП прэзентавала інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а карэйскі бок — перспектыўныя сумесныя ініцыятывы ў галіне абыходжання з адходамі. Удзельнікі прадметна абмеркавалі кароткатэрміновы праект дапамогі па перапрацоўцы адходаў у Салігорскім раёне Мінскай вобласці з планаваным аб’ёмам фінансавання $ 7 млн і тэрмінам рэалізацыі да трох гадоў з 2023 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.