Вы тут

Гісторыя і сучаснасць навуковых школ БДУ прадстаўлена ў анлайн-выданні


Яго выпуск прымеркаваны да 100-годдзя ВНУ. Ініцыятарам стварэння кнігі выступіла ўніверсітэцкая супольнасць «Прафесарскі сход» пад кіраўніцтвам яго старшыні, прафесара кафедры філасофіі і метадалогіі навукі ФФСП Анатоля Зелянкова. Выданне мае на мэце захаванне памяці аб заснавальніках навуковых школ БДУ.


У электронным фармаце на 220 старонках сабраны ўнікальныя нарысы і эсэ 24 аўтарытэтных вучоных ВНУ, якія дзеляцца ўспамінамі аб сваіх навуковых настаўніках. У ліку аўтараў акадэмік Сяргей Абламейка, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Данілаў, прафесары фізічнага факультэта Яўген Варапай, факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Валерый Губін і Кацярына Анціпава, факультэта журналістыкі Алег Слука, хімічнага факультэта Таццяна Верабёва і іншыя. Яны расказваюць пра сваіх навуковых кіраўнікоў — вядомых матэматыкаў, філосафаў, сацыёлагаў, філолагаў, географаў, гісторыкаў, журналістаў і інш.

Праз прафесійны лёс рэктараў БДУ Антона Сеўчанкі, акадэміка Фёдара Капуцкага, акадэміка Вадзіма Свірыдава, легенды ядзернай фізікі Уладзіміра Барышэўскага паказана нараджэнне і станаўленне навуковых школ аптычнай фізікі, мадыфікацыі сістэм ядзернай оптыкі, філасофіі і метадалогіі навукі і інш. Усяго прадстаўлены ўспаміны аб 14 навуковых школах і іх заснавальніках.
У кнізе прыведзены цікавыя гісторыі са студэнцтва яе аўтараў, іх першыя ўражанні пры знаёмстве з масцітымі навукоўцамі, унікальныя факты і вынікі сумеснай даследчай працы.

Выданне дапоўнена ілюстрацыямі, партрэтамі вучоных, фатаграфіямі з выпускных альбомаў розных гадоў, працоўных месцаў, кафедраў, інстытутаў і інш.

Плануецца, што анлайн-кнігу «Навуковыя школы БДУ ва ўспамінах і разважаннях прафесараў універсітэта» неўзабаве выдадуць і ў друкаваным варыянце. Электронная версія даступна на сайце БДУ ў раздзеле «Прафесарскі сход». https://bsu.by/professorskoe-sobranie/nashi-predshestvenniki.php 

Прафесарскі сход быў створаны ў БДУ ў 2012 годзе для кансалідацыі найбольш аўтарытэтных навукова-педагагічных работнікаў універсітэта. У лік членаў Прафесарскага сходу БДУ ўваходзяць работнікі, якія маюць вучоную ступень доктара навук і (або) вучонае званне прафесара.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».