Вы тут

Пытанні са шкоднымі вытворчасцямі вырашаны пасля прыёму грамадзян Сергеенкам


Дзве праблемы з размяшчэннем вытворчасцей у непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў вырашаны ў Мінскай вобласці пасля выязнога прыёму грамадзян з удзелам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі, праведзенага 15 верасня ў Валожынскім раёне, расказалі БелТА ў райвыканкамах сталічнага рэгіёна.


Фота: БелТА

Жыхароў вуліцы Марыны Малаковіч пасёлка Калодзішчы Мінскага раёна доўгі час хвалявалі праблемы шуму, драўнянага пылу і рэзкіх пахаў, якія, на думку заяўнікаў, узнікалі ў выніку дзейнасці прыватнага прадпрыемства па вытворчасці мэблі. «Цэхі размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад жылых дамоў. Паводле слоў жыхароў, часам распіловачныя станкі шумелі нават у выхадныя, у паветры пастаянна адчуваўся рэзкі пах. Гэта стварала дыскамфорт жыхарам пасёлка, некаторыя пачалі задумвацца аб пераездзе. Пытанне спрабавалі вырашыць з уладальнікам самастойна, аднак не да чаго не прыйшлі. Сітуацыя змянілася месяц таму, калі з калектыўнай просьбай аб вырашэнні праблемы звярнуліся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі», — расказалі ў Мінскім райвыканкаме.

Па яго распараджэнні была ініцыявана праверка дзейнасці вытворчасці, у час якой змералі шум у памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства, зрабілі замеры выкіду пылу ў атмасферу, а таксама ацанілі санітарны стан памяшканняў. Парушэнняў не выявілі, аднак уладальнік прадпрыемства ў адпаведнасці з заканадаўствам быў абавязаны праводзіць вымярэнне шуму і выкідаў пылу рэгулярна за свой кошт. Каб не турбаваць мясцовых жыхароў, прадпрымальнік прыняў рашэнне пакінуць арандаванае памяшканне і пераехаць на пляцоўку на адлегласці ад жылой забудовы ў раён Заслаўя. Паводле яго слоў, новае месца яго поўнасцю задавольвае.

Аналагічную праблему вырашылі жыхары вёскі Прошыка Крупскага раёна. Тут прыватнае прадпрыемства па дрэваапрацоўцы, вытворчасці пелет і паліўных шчэпак размяшчалася за 20 метраў ад жылых дамоў. Яно функцыянавала некалькі гадоў, але па меры нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці пачалі з’яўляцца прэтэнзіі ад мясцовых жыхароў. На прыёме грамадзян у Ігара Сергеенкі адзін з вяскоўцаў расказаў, што пры рабоце прадпрыемства па вёсцы заўсёды сцелецца дым, паветра з-за выкідаў у населеным пункце і яго наваколлі заўсёды цяжкае.

«Па распараджэнні кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта пытанне ўзяло на кантроль Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Былі ініцыяваны праверкі, у час якіх выявілі парушэнні санітарных норм і праблемы з дакументацыяй. Работа прадпрыемства прыпынена. Там наводзяць парадак, устараняюць парушэнні, пасля чаго адпаведныя органы будуць разглядаць пытанне аб прадаўжэнні дзейнасці вытворчасці ў гэтым месцы. Пры неабходнасці будзем прапаноўваць пляцоўкі для размяшчэння вытворчасці на базе маёмасці, што не выкарыстоўваецца, на адлегласці ад населеных пунктаў. Мы зацікаўлены, каб вырашыць праблему і мясцовых жыхароў, і прадпрыемства, дзе працуюць каля 160 чалавек. Зробім усё магчымае, каб усе засталіся задаволены», — расказалі ў Крупскім райвыканкаме.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка 27 кастрычніка прыме ўдзел у пасяджэнні Вілейскага райвыканкама, а таксама ў 12.00 правядзе там асабісты прыём грамадзян.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».