Вы тут

У Ашмянскім раёне муж і жонка збівалі прыёмных дзяцей: крымінальная справа накіравана ў суд


Пракуратура Ашмянскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да мужа і жонкі, якім інкрымінавана жорсткае абыходжанне з прыёмнымі дзецьмі, прымяненне да іх не звязаных з насіллем недапушчальных спосабаў уздзеяння, спалучанага з іх прыніжэннем і пацягнуўшага істотнае ўшчамленне правоў і законных інтарэсаў падапечных, а таксама пазбаўленне волі, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Згодна з матэрыяламі справы, 47-гадовая жанчына і 52-гадовы мужчына з верасня 2014 года з’яўляліся бацькамі-выхавальнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама. З 2016 года па чэрвень 2021 года абвінавачаныя ў доме № 4 па вул.Крынічнай у аграгарадку Будзёнаўка жорстка абыходзіліся з дзецьмі, перададзенымі ім для выхавання: прымянялі да іх за розныя правіннасці неапраўданы і неадпаведны характару ўчынкаў фізічны гвалт. У прыватнасці, муж і жонка перыядычна наносілі дзецям пабоі рукамі, рамнём, сабачым павадком, скакалкай. У адным з эпізодаў яны закрылі 5-гадовую дзяўчынку ноччу ў падвале дома. Прымушалі неаднаразова дзяцей стаяць працяглы час у куце, а таксама «стаяць у паўтара» — абапёршыся спінай да сцяны з напаўсагнутымі нагамі пэўны час.

Органы пракуратуры распачалі крымінальную справу, якую для арганізацыі папярэдняга расследавання перадалі ў Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта. Восем непаўналетніх дзяцей (самай малодшай на момант ужывання гвалту было 10 месяцаў) прызнаныя пацярпелымі.

Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, наяўнасці дастатковых і дапушчальных доказаў, поўным і аб’ектыўным даследаванні акалічнасцей злачынстваў. Пагадзіўся з кваліфікацыяй учыненага па арт.176, ч.2 арт.154, ч.1 арт.183 КК.

Выбраныя раней у адносінах да жанчыны меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, а ў адносінах да мужчыны — меру працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў без змянення.

Па фактах парушэнняў заканадаўства ў дзейнасці органаў апекі і папячыцельства, службовых асоб упраўлення адукацыі, ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр» і іншых устаноў пракуратура Ашмянскага раёна ўнесла прадстаўленне старшыні Ашмянскага райвыканкама, у якім запатрабавала ўстараніць выяўленыя парушэнні ў рабоце. Пасля разгляду акта нагляду 7 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.