Стартаваў анлайн-марафон «Знаёмства з Універсітэтам грамадзянскай абароны», паведаміў афіцыйны прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Андрэй Садоўскі.
На працягу чатырох дзён прадстаўнікі прыёмнай камісіі УГЗ будуць у фармаце відэаканферэнцыі знаёміць школьнікаў краіны з асаблівасцямі і парадкам навучання ў выратавальнай ВНУ Беларусі, а прамежкавы вынік анлайн-марафона падвядуць 30 кастрычніка правядзеннем маштабнага дня адчыненых дзвярэй. Ён таксама пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. Старт яму будзе дадзены ў 11.00 на YouTube-канале ВНУ МНС.
Сёння на сувязь выйшлі навучэнцы выпускных класаў Віцебскай вобласці. Падчас сустрэчы прадстаўнікі прыёмнай камісіі ўніверсітэта расказалі ўдзельнікам аб спецыяльнасцях, формах і перавагах пры асваенні адукацыйных праграм. Акрамя таго, афіцэры МНС прэзентавалі факультэты папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і тэхнасфернай бяспекі, а таксама расказалі аб алгарытмах дзеянняў будучых абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ і адказалі на пытанні аўдыторыі.
"Нягледзячы на тое, што актыўную работу прыёмная камісія ўніверсітэта пачне толькі летам 2022 года, пазнаёміцца і задаць свае пытанні можна ўжо зараз, — адзначыў адказны сакратар прыёмнай камісіі Ілья Барысевіч. — У перыяд з кастрычніка па сакавік ва ўніверсітэце МНС запланавана больш як 30 анлайн- сустрэч з будучымі абітурыентамі і іх бацькамі. Пытанні для такіх сустрэч можна задаць ужо сёння, патэлефанаваўшы па тэлефоне прыёмнай камісіі 8 (017) 345-33-38 або даслаўшы ў электронным выглядзе на адрас umc@ucp.by.
Паводле яго слоў, практыка правядзення такіх сустрэч і іх фармат дазваляюць значна пашырыць аўдыторыю абітурыентаў, а таксама пры дапамозе створанага ў ВНУ МНС відэакантэнту захапіць іх спецыфікай прафесіі.
Прэв'ю: БелТА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.