Вы тут

БУТБ прапрацоўвае магчымасць паставак беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль


Беларуская ўніверсальная таварная біржа прапрацоўвае магчымасць рэгулярных паставак айчынных піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.


Перспектывы экспарту беларускіх піламатэрыялаў і металапрадукцыі ў Ізраіль праз біржавую пляцоўку, а таксама стратэгію выхаду на гэты рынак абмеркавалі ў ходзе сустрэчы кіраўніцтва Беларускай універсальнай таварнай біржы з прадстаўніком вялікай ізраільскай групы кампаній, акрэдытаванай на БУТБ у якасці брокера-нерэзідэнта.

Як адзначыў сузаснавальнік ізраільскага холдынга Барыс Гельфанд, вынікі маркетынгавага даследавання, праведзенага яго кампаніяй, пацвердзілі наяўнасць высокага попыту на вырабленую ў Беларусі прадукцыю, якая зможа паспяхова канкурыраваць з аналагамі з іншых краін як па цане, так і па якасных параметрах. А той факт, што біржа забяспечвае кантроль выканання здзелак, паслужыць дадатковым стымулам для набыцця менавіта беларускіх тавараў.

«Я думаю, у нас ёсць усе шанцы выйсці на ізраільскі рынак і заняць там пэўную нішу. Пачаць лепш за ўсё з экспарту піламатэрыялаў, паколькі перш чым стаць біржавым брокерам, наша кампанія доўгі час займалася закупкамі і дыстрыбуцыяй прадукцыі дрэваапрацоўкі. Сфарміраваная намі кліенцкая база — гэта, па сутнасці, гатовы пул пакупнікоў. Акрамя таго, плануем заняцца папулярызацыяй беларускіх вырабаў з металу. Па гэтай таварнай катэгорыі рынак Ізраіля ацэньваецца прыкладна $4 млрд. Гэта значыць патэнцыяльна праз біржавую пляцоўку можна рэалізоўваць практычна любыя аб’ёмы. Да таго ж цяпер у нас сапраўдны будаўнічы бум, і попыт на арматуру і металаканструкцыі вельмі высокі. Пры гэтым адным з ключавых аргументаў на карысць біржавых таргоў будзе не толькі доступ да вядучых беларускіх пастаўшчыкоў, але і мінімальны ўзровень рызыкі ў параўнанні з пазабіржавымі схемамі», — лічыць ізраільскі бізнесмен.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі ў сувязі з гэтым падкрэсліў высокую зацікаўленасць біржы ў развіцці гандлю з Ізраілем і прапанаваў аб’яднаць намаганні для дасягнення сінергетычнага эфекту. «Вы добра ведаеце ізраільскі рынак, падтрымліваеце кантакты з усімі асноўнымі ігракамі, а дзякуючы адсутнасці моўнага бар’ера зможаце належным чынам прадставіць нашу пляцоўку і яе перавагі. Мы ж са свайго боку гатовы аказаць вам садзейнічанне ў пошуку дзелавых партнёраў у Беларусі. Прычым не толькі ў сферы дрэваапрацоўкі або металургіі, а па ўсёй гаме тавараў, якія выпускаюцца ў Беларусі. У нас акрэдытавана звыш 21 тыс. беларускіх кампаній, і я думаю, што многія з іх хацелі б пастаўляць прадукцыю ў Ізраіль. Аб’яднаўшы намаганні, мы зможам пабудаваць трывалы гандлёвы мост паміж нашымі краінамі», — упэўнены кіраўнік БУТБ.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.