Вы тут

У Гомельскай вобласці 11 дзяцей-пасажыраў атрымалі траўмы ў аварыях за 9 месяцаў


У Гомельскай вобласці ў студзені-верасні гэтага года ў дарожна-транспартных здарэннях атрымалі траўмы 11 дзяцей-пасажыраў, паведамілі ва УДАІ УУС аблвыканкама.


Ва УДАІ са шкадаваннем канстатавалі, што сітуацыі, калі бацькі грэбуюць бяспекай уласнага малога, нярэдкія. «За 9 месяцаў гэтага года ў Гомельскай вобласці адбылося 11 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх траўмы атрымалі 11 маленькіх пасажыраў. Варта адзначыць, што ў 6 выпадках дзеці перавозіліся без утрымлівальных прылад, з-за чаго атрымалі дастаткова сур’ёзныя траўмы», — расказалі дзяржаўтаінспектары.

Каб скараціць колькасць такіх здарэнняў, з 27 па 31 кастрычніка ў Гомельскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя «Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць».

Гэтымі днямі супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальную работу па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, адправяцца ў рэйды, каб выявіць і спыніць парушэнні правіл перавозкі непаўналетніх.

Ва УДАІ нагадалі: перавозіць дзяцей да 5 гадоў у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, трэба ва ўтрымлівальных прыладах, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. Ад 5 да 12 гадоў — ва ўтрымлівальных прыладах або іншых сродках (бустэрах, спецыяльных падушках і г.д.), якія дазваляюць прышпіліць дзіця рамянямі бяспекі. Дапускаецца, каб дзіця да 12 гадоў ехала без утрымліваючага прыстасавання, калі яго рост больш як 150 см, а таксама ў аўтамабілі-таксі, удакладнілі інспектары. Забаронена перавозіць дзяцей да 12 гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.