Вы тут

Мужчына загінуў пры пажары ў Стаўбцоўскім раёне


У Стаўбцоўскім раёне пры пажары загінуў мужчына, паведамілі ў прэс-службе МНС.


«26 кастрычніка ў 11.42 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Дзярэчынцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. На пажары знойдзены загінулы гаспадар 1942 года нараджэння, пенсіянер», — расказалі ў прэс-службе.

Прычыны пажару і гібелі ўстанаўліваюцца.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.