Вы тут

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 4,3 млрд кВт.гадз электраэнергіі


Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму ў лістападзе 2020 года выпрацаваў 4,3 млрд кВт.гадз электраэнергіі, што дало магчымасць замясціць 1,2 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з працоўным калектывам Гродзенскай ЦЭЦ-2, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


Электраэнергія з БелАЭС паступае ва ўсе рэгіёны краіны. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі асноўных мерапрыемстваў па інтэграцыі атамнай станцыі ў энергасістэму краіны: пабудавана каля 1,6 тыс. км высакавольтных электрасетак, мадэрнізаваны чатыры сістэмаўтваральныя электрычныя падстанцыі, уведзена ў эксплуатацыю высокатэхналагічная падстанцыя 330 кВ «Паставы». На 20 энергааб’ектах уведзены ў строй сучасныя электракатлы сумарнай магутнасцю 916 МВт. Яны ўжо актыўна выкарыстоўваюцца ў 2021 годзе для вытворчасці цяпла на ацяпленне вялікіх населеных пунктаў. Прадаўжаюцца работы па будаўніцтве пікава-рэзервовых крыніц сумарнай магутнасцю 800 МВт, якія забяспечаць надзейнасць энергасістэмы з улікам розных рэжымаў работы атамнай станцыі.

Гатоўнасць другога блока БелАЭС — 90 працэнтаў. У 2022 годзе ён будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Аб’ём вытворчасці электраэнергіі на БелАЭС складзе каля 18,5 млрд кВт.гадз у год, што дасць магчымасць штогод замяшчаць амаль 4,5 млрд куб.м газу.

У час рабочай паездкі на Гродзенскую ЦЭЦ-2 міністр наведаў галоўны і цэнтральны цеплавы шчыты кіравання, блочны шчыт кіравання газавай турбінай, азнаёміўся з ключавымі паказчыкамі вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, вынікамі рэалізацыі праектаў па ўводу электракатлоў і рэканструкцыі турбаагрэгата.

На сустрэчы з працоўным калектывам Віктар Каранкевіч адказаў на пытанні, якія датычыліся перспектыў развіцця атамнай энергетыкі ў краіне, развіцця электрасеткавай інфраструктуры, уводу новых генерыруючых магутнасцей, прадастаўлення арэнднага жылля для работнікаў ЦЭЦ і іншыя.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць ў маленькіх населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.