Вы тут

У школах Беларусі прайшла фотавыстава аб дзецях з інваліднасцю


У першай палове кастрычніка ў беларускіх школах праходзіла фотавыстава «Проста дзеці ў школе». Экспазіцыя распавяла пра школьныя будні дзяцей з інваліднасцю з розных гарадоў Беларусі. Мэта фотапраекта — паказаць, што ўсе дзеці могуць вучыцца разам незалежна ад наяўнасці або адсутнасці інваліднасці, перадае БелТА.


Фотавыстава складалася з шасці гісторый, героямі якіх сталі дзеці з інваліднасцю, іх настаўнікі, сябры-аднакласнікі і бацькі. Інклюзія закранае ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Бо дзякуючы падтрымцы навакольных дзеці з інваліднасцю паспяхова вучацца, а школы становяцца дружалюбнымі для кожнага дзіцяці.

Фотапраект прайшоў у рамках інфармацыйнай кампаніі «Проста дзеці ў школе», якая накіравана на змяненне стаўлення да права дзяцей з інваліднасцю на якасную адукацыю і сацыяльную інклюзію. Ён рэалізуецца Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы ўрада Расійскай Федэрацыі.

У кожнай школы была магчымасць аформіць фотавыставу ў свабодным фармаце: на інфармацыйных стэндах, мальбертах, у навучальных класах. Прапанаваную экспазіцыю было магчыма пашыраць: многія школы дапаўнялі выставу гісторыямі сваіх вучняў і вучаніц з інваліднасцю. Так навучэнцы не толькі пазнаёміліся з гісторыямі іншых дзяцей, але і ўбачылі знаёмыя твары аднакласнікаў і аднакласніц, больш даведаліся аб іх жыцці, поспехах і захапленнях.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў. 

Грамадства

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Як правільна аднаўляцца пасля COVID-19?

Нават у лёгкай форме перанесеная каранавірусная інфекцыя не праходзіць для арганізма бясследна.