Вы тут

Аліна Гарноська выйграла срэбра ЧС па мастацкай гімнастыцы


Беларуская спартсменка Аліна Гарноська выйграла серабро чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы. Турнір стартаваў у Кітакюсю (Японія), паведамляе БелТА.


Фота: НАК/БелТА

У практыкаваннях з абручом бронзавая медалістка Гульняў у Токіа зарабіла ад суддзяў адзнаку 25,950 бала.

Абысці беларуску змагла толькі расіянка Дзіна Аверына. Яе ацэнка — 27,750 бала.

Замкнула тройку прызёраў італьянка Сафія Рафаэлі — 25,850 бала.

Сёння таксама стануць вядомы прызёры ў індывідуальных практыкаваннях з мячом.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.