Вы тут

У Кітаі прадставілі дызайн алімпійскіх медалёў


Арганізатары зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне за 100 дзён да адкрыцця спаборніцтваў прадставілі дызайн узнагарод, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


На медалях, якія атрымалі назву «Тунсін» ( з кітайскай — аднадушнасць), можна ўбачыць пяць канцэнтрычных кольцаў, якія ўвасабляюць традыцыйную кітайскую філасофію гармоніі паміж небам, зямлёй і чалавекам. Пярсцёнкі таксама сімвалізуюць алімпійскія кольцы, выгравіраваныя ва ўнутраным крузе, і алімпійскі дух, які аб’ядноўвае свет з дапамогай спорту. Таксама можна заўважыць узоры ў выглядзе аблокаў і сняжынак. 

У цэнтральнай частцы адваротнага боку медалёў змешчана эмблема маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, а вакол яе — афіцыйная назва Гульняў на кітайскай мове. Кольцы, якія атачаюць эмблему, уяўляюць сабой зорныя сляды, на іх выгравіраваны 24 кропкі ў гонар 24-х па ліку зімовых Алімпійскіх Гульняў. Дызайн натхнёны старажытнымі астранамічнымі картамі і сімвалізуе бязмежнае зорнае неба, гармонію паміж чалавекам і прыродай і надзею, што спартсмены на Гульнях будуць дасягаць дасканаласці і зіхацець, як зоркі. 

Паралімпійскія медалі 2022 маюць аналагічны дызайн з канцэнтрычнымі кольцамі, але з лагатыпам Паралімпіяды ў цэнтры і выгравіраваным ніжэй надпісам «Зімовыя Паралімпійскія гульні 2022 года ў Пекіне». Словы «золата», «срэбра» або «бронза» на адпаведных медалях таксама нанесены шрыфтам Брайля. На адваротным баку намалявана эмблема Зімовых Паралімпійскіх гульняў і 13 кропак, якія сімвалізуюць 13-я па ліку зімовыя Паралімпійскія гульні. адтулінай у цэнтры. 

Дызайн медалёў быў натхнёны кольцападобнай яшмавай (нефрытавай) рэгаліяй бі — плоскай круглым дыскам з круглай адтулінай у цэнтры. Падобна да таго, як нефрыт лічыцца спрыяльным і бясцэнным упрыгожваннем у традыцыйнай кітайскай культуры, медаль з’яўляецца сведчаннем гонару і нястомных намаганняў спартсменаў. 

Як вядома, зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года, Паралімпійскія — з 4 па 13 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».